Пошук

14.07.2020 15:45   Паводле: Vatican News / Catholic.by

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыбыў у Чэнстахову, каб узяць удзел у малітве да Маці Божай. Як пяць гадоў таму пасля перамогі на выбарах, так і ў гэты раз ён даручыў Каралеве Польшчы справы айчыны і народа.

Пра гэта паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Прашу, каб Найсвяцейшая Маці заўсёды мела нашу Айчыну ў сваёй апецы! Стаю тут як пілігрым, гэта для мяне месца святое і важнае. Хачу падзякаваць і прасіць аб далейшай апецы для Польшчы і для мяне», — сказаў Анджэй Дуда.

«Трэба падзякаваць Найсвяцейшай Маці за апеку над Айчынай, прасіць аб далейшай на наступныя пяць гадоў, калі буду выконваць функцыю прэзідэнта па волі маіх суайчыннікаў. Гэта для мяне важна, што ў нас ёсць гэтае наша месца, нацыянальны санктуарый, дзе ёсць наша Найсвяцейшая Маці, да якой мы столькі разоў прыбягалі, пад Яе абарону», — дадаў ён.

Зноў абраны на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве, Анджэй Дуда падкрэсліў, што падчас цяжкага шляху ў прэзідэнты моцна адчуваў духоўную падтрымку, якая давала яму сілы.

Таксама ён маліўся ў санктуарыі на Яснай Гары ў маі аб прадухіленні пандэміі каранавірусу. Анджэй Дуда пабываў там і ў пятую гадавіну абрання ў прэзідэнты Польшчы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця