Пошук

14.07.2020 13:14   Паводле: Раман Ярмош / Grodnensis.by

Штогод на фэст у санктуарыі ў Тракелях, які адбываецца ў другую пятніцу і суботу ліпеня, збіраюцца тысячы пілігрымаў. Сёлета пандэмія каранавірусу змяніла планы вернікаў, дыяцэзіянальная ўрачыстасць была перанесена на невядомы час.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, на працягу 22 гадоў адбывалася пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату да Маці Божай Тракельскай. Пілігрымка ішла штогод праз увесь дэканат, на працягу гэтых гадоў пілігрымы бачылі, як жылі вёскі, як аднаўлялася вера, змянялася прырода. На Іўеўшчыне цяжка знайсці католіка, які б не чуў пра «Тракелянку».

Сёлета пілігрымы дэканату вырушылі ў Тракелі на роварах.

Такім чынам у абставінах пандэміі вернікі змаглі праявіць любоў да Маці Божай у іншым фармаце.

11 ліпеня дыяцэзіянальны санктуарый у Тракелях наведалі некалькі дзясяткаў вернікаў з розных парафій Іўеўшчыны. За два дні яны пабывалі ва ўсіх святынях дэканату, праехалі 135 кіламетраў і паказалі сваю любоў да Найсвяцейшай Панны Марыі не адной сотні людзей.

У кожнай святыні і каля кожнага крыжа пілігрымы маліліся за жыхароў вёсак і аграгарадкоў, за родныя парафіі і ўсю Беларусь, прасілі Божых ласкаў для медыкаў і санітарнай службы.

Таксама пілігрымы зрабілі прыпынак каля барэльефа св. Яна Паўла ІІ у цэнтры Іўя, дзе прамовілі літанію да святога і памаліліся за Айчыну.

Яны прыбылі ў Тракелі ўвечары перад святой Імшой. Пілігрымаў прывітаў кусташ санктуарыя ксёндз Юрый Бяганскі.

Пасля Імшы вернікі памаліліся перад цудадзейным абразом за ўсіх людзей, якіх сустракалі на сваім шляху.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа