Пошук

10.07.2020 11:31   Тэкст: Вольга Лазюк / Фота: Павел Пагасай, Таццяна Ефіменка / Catholic.by

На гэтым тыдні супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Пінскай дыяцэзіі заканчваюць рэалізацыю першага этапу праекту «Хатнія жывёлы» па падтрымцы патрабуючых грамадзян.

У межах праекту шматдзетным, прыёмным, няпоўным, апякунскім сем’ям, сем’ям, у якіх гадуюцца дзеці-інваліды, малазабяспечаным сем’ям, пенсіянерам і інвалідам былі перададзены кураняты-бройлеры, а таксама неабходная колькасць корму на першы час.

За апошнія два дні бройлерных куранят і корм атрымалі ў Палонцы, Лотвічах, Мядзведзічах, Гаславізіне, Тальміновічах, Мазурках, Мінічах, Остраве, Баранавічах, Ганчарах, Русінавічах, Ганцавічах, Бярозе, Пружанах, Лагішыне, Крыўчыцах, Падбалоцці, Пінску, Пелішчы, Чарнаўчыцах, Брэсце.

У цэлым было перададзена больш за тры тысячы куранят-бройлераў і паўтары тоны камбікорму.

У падрыхтоўцы і рэалізацыі першага этапу праекту апрача супрацоўнікаў Caritas удзельнічалі валанцёры, якія рознымі спосабамі стараліся быць побач і дапамагаць. Пробашчы парафій таксама актыўна ўключыліся ў дапамогу па зборы адпаведнай інфармацыі.

 

Абноўлена 10.07.2020 11:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця