Пошук

22.06.2020 10:36   Паводле: Grodnensis.by

17 чэрвеня у лідскай парафіі Святой Сям’і ўрачыста адзначылі 25-годдзе з дня прэзбітэрскага пасвячэння пробашча гэтай супольнасці ксяндза каноніка Юзафа Ганьчыца — аднаго з першых выпускнікоў Гродзенскай духоўнай семінарыі.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, з гэтай нагоды юбіляр узначаліў цэлебрацыю святой Імшы падзякі ў парафіяльнай святыні, якая была пабудавана ў адным з найбольш каталіцкіх гарадоў Беларусі дзякуючы яго намаганням.

На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія парафіяне і госці з іншых месцаў, каб атачыць малітвамі кс. Юзафа і дзякаваць Богу за ўсе дары і ласкі, якія атрымалі праз яго пастырскае служэнне.

Гамілію прамовіў кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч, кусташ санктуарыя Пана Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат). Ён разважаў у ёй над таямніцай святарства.

На заканчэнне Эўхарыстыі ў адрас юбіляра прагучала шмат цёплых словаў ад яго парафіянаў, якія падкрэслілі, што за ўсе гады служэння святар стварыў у парафіі атмасферу сапраўднай сям’і, дзе кожны можа адчуваць сябе патрэбным і любімым.

Са свайго боку кс. Юзаф Ганьчыц, дзякуючы за цеплыню, якую атрымаў і працягвае атрымліваць у Лідзе, запэўніў усіх даручаных яго апецы, што ўдзячны Пану за кожнага і падтрымлівае іх сваімі малітвамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа