У санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адпустовая ўрачыстасць будзе адзначацца ў чацвер 2 ліпеня.
Адпаведнае паведамленне з’явілася на старонцы тракельскага санктуарыя ў сацыяльнай сетцы Вк.
Праграма мясцовага фэсту
- 10.00 — святая Імша каля палявога алтара
- 13.00 — святая Імша каля палявога алтара: цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч
- 19.00 — святая Імша каля палявога алтара
- 21.00 — Марыйны заклік (арганізатары просяць удзельнікаў узяць з сабой свечкі)
Кусташ санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях кс. Юрый Бяганскі запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у мясцовым фэсце ў гонар Маці Божай Тракельскай.