Пошук

13.06.2020 10:01   Catholic.by
Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч / Фота: koaci.com

13 чэрвеня, ва ўспамін святога Антонія Падуанскага, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч скіраваў віншаванне з імянінамі Апостальскаму нунцыю Антэ Ёзічу.

Ад імя ўсіх беларускіх біскупаў і ад сябе асабіста Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі выказаў нядаўна прызначанаму Папам Францішкам ягонаму прадстаўніку ў нашай краіне самыя шчырыя віншаванні. Праз заступніцтва яго нябеснага апекуна святога Антонія кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату пажадаў Антэ Ёзічу шчодрых Божых ласкаў, патрэбных дароў і добрага здароўя для плённага выканання яго новай місіі ў якасці прадстаўніка Святога Айца Францішка ў Беларусі.

«Святы Антоній ушаноўваецца як апякун, які дапамагае знаходзіць страчаныя рэчы. У часы ваяўнічага атэізму людзі ў нас страцілі веру, але сёння зноў яе знаходзяць.

Мы спадзяемся, што вопыт Вашай Эксцэленцыі дапаможа нам у гэтым доўгім і няпростым працэсе ў часы секулярызму і маральнага рэлятывізму», — напісаў у віншаванні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, запэўніўшы Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча ў братняй малітве за яго біскупаў Касцёла на Беларусі.

Абноўлена 13.06.2020 10:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа