Пошук

28.05.2020 12:56   Тэкст: Дзмітрый Мельнікаў / Фота: бр. Сяргей Мацюшонак OFMCap., Дзмітрый Мельнікаў / Catholic.by

На гэтым тыдні супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі рэалізуюць другі этап праекту «Хатнія жывёлы» па падтрымцы патрабуючых грамадзян Беларусі ў сельскай мясцовасці.

У межах праекту пажылым людзям, шматдзетным, прыёмным і малазабяспечаным сем'ям перадаюцца кураняты-бройлеры і трусы, а таксама неабходная колькасць корму на першы час.

За апошнія тры дні перадача жывёл новым гаспадарам праходзіла:

25 мая (кураняты):

Шклоў – Горкі – Мсціслаў – Чавусы – Крупкі – Барысаў – Смалявічы – Мінскі р-н (Ляскоўка) – Бялынічы

26 мая (кураняты):

Старыя Дарогі – Слуцк – Клецк – Нясвіж – Гарадзея – Стоўбцы – Негарэлае

27 мая (трусы):

Смалявічы – Ляскоўка (Мінскі р-н) – Замосце (Слуцкі р-н) – Слуцк

Развозіць куранят і трусаў патрабуючым плануецца да канца тыдня.

 

Абноўлена 28.05.2020 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа