Паведамленне Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Згодна з рашэннем 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 25 мая 2020 г., Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе наступнае:
- Час на выкананне абавязку Велікоднай Камуніі і споведзі працягваецца да 15 жніўня г.г.
- Адмяняюцца працэсіі Божага Цела па вуліцах гарадоў і іншых населеных пунктаў.
- Набажэнства Божага Цела рэкамендуецца, па магчымасці, арганізаваць на адкрытым паветры. Паводле разважлівага меркавання пробашча і існуючых на месцах магчымасцяў, можна арганізаваць працэсію з захаваннем рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Напрыклад, на прыкасцёльнай тэрыторыі можна ўладкаваць чатыры простыя алтарыкі, каб іх было бачна вернікам. Да іх з манстранцыяй ідзе толькі святар і міністранты, а вернікі застаюцца на месцы.
- Запланаваны на 3–4 ліпеня г.г. Будслаўскі фэст пераносіцца на пазнейшы час. Пра магчымасць яго правядзення будзе паведамлена пазней.
- Разам з тым, 2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці. Парадак набажэнстваў наступны:
1 ліпеня – 18.00
2 ліпеня – 9.00, 12.00, 18.00 - Шаноўныя пробашчы няхай пазнаёмяць вернікаў з гэтым Паведамленнем ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога 31 мая 2020 г.
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Мінск, 26 мая 2020 г.