18 мая адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння Яна Паўла ІІ, які ў сваім служэнні Касцёлу на першае месца ставіў чалавека, дабіваючыся для яго павагі і свабоды. Ён імкнуўся да міру паміж людзьмі, змагаючыся за праўду.
Дзякуючы гасціннасці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы запрашаем вас паслухаць словы Яна Паўла ІІ з яго надзвычай багатай спадчыны, якая з’яўляецца сведчаннем абранага ім жыццёвага шляху, імкнення да этычнай перамены чалавека і патрэбы ў пошуку страчанага адзінства хрысціянаў Усходу і Захаду.