Нястанішкі — сціплая маляўнічая вёска на Смаргоншчыне з багатай гісторыяй: каталіцкая парафія вядомая тут з канца XV стагоддзя.
Сёння дзякуючы супрацоўнікам Смаргонскага раённага цэнтра культуры мы наведаем касцёл Маці Божай Добрай Рады, які быў пабудаваны ў 1911 годзе.
Святыня размешчана не ў самой вёсцы, а ў двух кіламетрах ад Нястанішак, у маляўнічым месцы каля лесу.
Касцёл, адноўлены намаганнямі мясцовых вернікаў і іх пробашча ксяндза Паўла Калесніка, гасцінна адчыняе дзверы для ўсіх, хто жадае сустрэцца з Богам і папрасіць дапамогі і добрай парады ў Найсвяцейшай Панны Марыі.