Пошук

15.04.2020 17:47   Тэкст і фота: Кс. Юрый Марціновіч / Grodnensis.by

15 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прыватна наведаў Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, у святыні перад цудадзейным абразом іерарх цэлебраваў святую Імшу ў інтэнцыі Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды 29-годдзя з дня яе заснавання, а таксама памаліўся аб спыненні эпідэміі каранавірусу.

Напрыканцы візіту кусташ санктуарыя ксёндз Юрый Бяганскі падзякаваў іерарху за прыезд і павіншаваў з 29-й гадавінай прызначэння біскупам Гродзенскім.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.