Пошук

11.04.2020 15:54   Паводле: Grodnensis.by

Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі звяртае да вернікаў свае велікодныя віншаванні, змешчаныя на Grodnensis.by.

Хрыстус уваскрос — Сапраўды ўваскрос!

Дарагія браты і сёстры! Любая моладзь!

Пасля ночы Аліўнай гары, цемры а шостай гадзіне канання; пасля таго, як задрыжэла зямля і заплакала неба чалавечай душы, сталася святло — Езус уваскрос (пар. Мц 28, 6) і адорвае свет сваім супакоем (пар. Лк 24, 36). Жыццё перамагло смерць.

Сёння, асабліва сёння, Езус пытаецца ў вас, маладыя: «Чаму разгубіліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах?»

І адначасова заклікае, як тады: «Хлопча, кажу табе, устань. Дзяўчына, табе кажу, устань» (пар. Лк 7, 14), «дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым» (пар. Ян 20, 27), і табе заззяе новы дзень.

Браты і сёстры! Святы Ян Павел II, 100-годдзе з дня нараджэння якога сёлета адзначае Касцёл на Беларусі, у свой час, у далёкім ужо 1978 годзе, заклікаў усіх людзей добрай волі: «Адчыніце дзверы Хрысту! Адчыніце насцеж!»
Сёння я заклікаю вас, мае дарагія сябры, адчыніце дзверы Уваскросламу! Адчыніце Яму дзверы вашых сэрцаў, адчыніце дзверы бацькоўскіх дамоў і людзей, якія патрабуюць нашай дапамогі. Няхай святло Яго Змёртвыхпаўстання асветліць нашую малую радзіму, няхай настане для нас новы дзень ад Бога.

Здароўя, шчасця і веснавой усмешкі мірнага сонейка для ўсіх вас!

Са святам вас, дарагія!

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.