![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_61.jpg)
14 сакавіка ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбылося малітоўнае чуванне. Сустрэчу, якая ўжо стала традыцыяй, арганізавала душпастырства моладзі OPEN Гродзенскай дыяцэзіі.
Як паведамляе партал Grodnensis.by, моладзь з гродзенскіх парафій сабралася разам, каб паразважаць над сакрамэнтам пакаяння і паяднання і ўсімі якасцямі, патрэбнымі для добрай споведзі.
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_40.jpg)
Да малітоўнай сустрэчы далучыліся студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Чуванне распачалося святой Імшой, якую цэлебраваў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.
На пачатку Эўхарыстыі іерарх звярнуў увагу на апошнія падзеі ў свеце і заахвоціў моладзь аддаць свае турботы, перажыванні і страх Езусу Хрысту і даверыцца Пану Богу.
Таксама біскуп звярнуўся да моладзі ў гаміліі. Ён падкрэсліў, што ўсе мы разам павінны ісці да лекара чалавечых душаў, якім з’яўляецца Езус Хрыстус.
![](/3/images/news/2020/03/2020-03-16-czuwanne2.jpg)
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі заўважыў, што асабліва ў Вялікі пост трэба крочыць за Езусам Хрыстом.
«Вельмі важна, каб нашы адносіны з Богам мы будавалі на дыялогу, каб з Ім размаўлялі і за Ім ішлі», — адзначыў іерарх.
Пасля Імшы моладзь з некаторых парафій, а таксама семінарысты прадставілі ўсім прысутным свае разважанні па розных аспектах і якасцях сакрамэнту пакаяння і паяднання.
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_60.jpg)
Апошнім пунктам чування стала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — час сустрэчы з жывым Хрыстом, калі кожны мог звярнуцца да Езуса, выказаць свае хваляванні, падзяліцца радасцю і горам, даверыцца адзінаму Пану нашага жыцця.
Падчас адарацыі моладзь магла прыступіць да споведзі, якой было прысвечана шмат разважанняў у межах гэтага чування.
![](/3/images/previews/news/2020/03/11241/s-2020-03-16-czuwanne_wpost_48.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/03/11241/s-2020-03-16-czuwanne_wpost_49.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/03/11241/s-2020-03-16-czuwanne_wpost_33.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/03/s-2020-03-16-czuwanne1.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/03/11241/s-2020-03-16-czuwanne_wpost_51.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/03/11241/s-2020-03-16-czuwanne_wpost_40.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/03/11241/s-2020-03-16-czuwanne_wpost_56.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/03/11241/s-2020-03-16-czuwanne_wpost_21.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/03/11241/s-2020-03-16-czuwanne_wpost_58.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/03/11241/s-2020-03-16-czuwanne_wpost_52.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/03/11241/s-2020-03-16-czuwanne_wpost_60.jpg)
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_48.jpg)
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_49.jpg)
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_33.jpg)
![Фота: Grodnensis.by](/3/images/news/2020/03/2020-03-16-czuwanne1.jpg)
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_51.jpg)
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_40.jpg)
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_56.jpg)
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_21.jpg)
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_58.jpg)
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_52.jpg)
![](/3/images/news/2020/03/11241/2020-03-16-czuwanne_wpost_60.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)