Пошук

22.02.2020 10:17   Тэкст і фота: Вольга Лазюк / Catholic.by

З 10 па 21 лютага дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Пінскай дыяцэзіі праводзіла дабрачынную акцыю ў межах праекту «Дапамога на адлегласці».

У межах гэтага партнёрскага праекту дапамогу атрымалі шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і, у якіх гадуюцца дзеці-інваліды, а таксама людзі, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Падрыхтоўка да рэалізацыі доўгатэрміновага праекту і збор неабходных дадзеных распачаліся яшчэ ў 2019 годзе.

Дзякуючы прыкладзеным намаганням дапамогу атрымала амаль паўсотні сем’яў рознай катэгорыі, якія пражываюць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

Сем’і прасілі дапамогу ў выглядзе прадуктаў харчавання, сродкаў асабістай гігіены, адзення і абутку. Для рэалізацыі гэтай акцыі супрацоўнікам Caritas неабходна было ехаць у кожны горад і сустракацца з кожнай сям’ёй паасобку.

Акцыя адбылася дзякуючы ахвярнасці людзей і добрай працы Caritas Чэшскія Будзеёвіцы (Чэхія), які актыўна супрацоўнічае з Caritas Пінскай дыяцэзіі ў розных напрамках.

У рэалізацыі акцыі ўдзельнічалі валанцёры, якія спраўна выконвалі розную працу.

«Дапамагаць патрабуючым — гэта добрая справа, асабліва калі яны насамрэч гэтай дапамогі патрабуюць», — зазначыў дырэктар пінскага Caritas кс. Януш Чарнамораў падчас сустрэчы з валанцёрамі на заканчэнне акцыі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця