Пошук

18.02.2020 13:49   Паводле: Кс. Юрый Марціновіч / grodnensis.by
Святы Піо з П’етрэльчыны / irishcatholic.com

17 лютага стала вядома, што ў Гродне пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі атрымала яшчэ адна каталіцкая парафія пад тытулам святога айца Піо з П’етрэльчыны.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, пасведчанне было падпісана ў Сусветны дзень хворых, які адзначаецца 11 лютага.

Новая парафія ахоплівае мікрараён Грандзічы-2, гарадскую частку Забалаці і прылеглыя вёскі.

Апекуном супольнасці абраны італьянскі капуцын, стыгматык і святы Каталіцкага Касцёла айцец Піо з П’етрэльчыны (1887–1968), які здзівіў увесь свет сваім незвычайным жыццём і гарачай верай.

Крыж Збаўцы стаў для яго школай святарства і крыніцай любові да людзей, якіх ён спавядаў, аздараўляў і суцяшаў. Касцёл успамінае яго 23 верасня.

Згодна з рашэннем біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, пробашчам новай парафіі прызначаны ксёндз Артур Малафей, які быў вікарыем парафіi Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак) у Гродне i з’яўляецца адказным за душпастырства спорту і фізічнага выхавання Гродзенскай дыяцэзіі.

Абноўлена 18.02.2020 14:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.