Пошук

06.02.2020 11:46   Паводле: Kс. Юрый Марціновіч / Grodnensis.by / Фота: Арцём Турлай / grodnonews.by

3 лютага міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і яго літоўскі калега Лінас Лінкявічус наведалі касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, наведванне святыні адбылося падчас афіцыйнага двухдзённага візіту літоўскага міністра ў Беларусь.

Пробашч парафіі ў Гервятах ксёндз Эліяс Маркаўскас пазнаёміў гасцей з багатай гісторыяй неагатычнага касцёла, які называюць «беларускім Нотр-Дамам».

Міністры ўсклалі кветкі на месцы пахавання ксяндза Леаніда Несцюка, шматгадовага пробашча парафіі, намаганнямі якога была адноўлена велічная святыня і ўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.

Высокія госці зрабілі запіс у парафіяльнай памятнай кнізе.

Лінас Лінкявічус пакінуў у гервяцкім касцёле вотум удзячнасці Богу, які будзе змешчаны пры абразе Найсвяцейшай Тройцы, які лічыцца цудатворным.

Абноўлена 06.02.2020 12:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця