Пошук

24.01.2020 13:04   Catholic.by

24 студзеня, ва ўспамін святога Францішка Сальскага, апекуна каталіцкіх СМІ, біскуп Юзаф Станеўскі павіншаваў каталіцкіх журналістаў з патранальным святам.

У дасланым на адрас парталу Catholic.by віншаванні іерарх напісаў:

«Прывітанне, сябры!

Шчыра віншую вас са святам!

Дзякую вам за штодзённую рэлігійную інфармацыю, якая, як мяркую, дапамагае многім знайсці дарогу да пазнання Пана Бога.

Няхай святы Францішак, ваш апякун, і надалей спрыяе вашай добрай справе — абвяшчэнню Евангелля.

З павагай і малітвай,

біскуп Юзаф Станеўскі».

Дырэктар парталу Catholic.by кс. Аляксандр Улас ад імя ўсіх супрацоўнікаў і калегаў шчыра дзякуе Яго Эксцэленцыі за дасланыя віншаванні, малітву і падтрымку дзейнасці каталіцкіх СМІ.

Абноўлена 24.01.2020 19:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа