Пошук

15.01.2020 12:53   Тэкст і фота: Карына Петрасян / Catholic.by

З 7 па 11 студзеня пры касцёле Маці Божай Каралевы Сусвету ў Жлобiне (Гомельская вобласць) адбыўся адпачынак з Богам. У сустрэчы ўдзельнічала моладзь з розных парафiй Беларусі, дзе служаць палатыны (Жлобiн, Бяроза, Воранава, Германiшкi, Рагачоў), каб адпачыць i правесці час з Богам.

Гэта была не першая падобная сустрэча, але, як кожны раз, доўгачаканая i вельмi радасная.

У яе межах адбыліся лекцыi, якiя, трэба думаць, пакінулі свой плён. Ксёндз Станiслаў Вашкевiч SAC выступіў з лекцыяй «СНІД — чума XXI стагоддзя». Начальнік ІЦ у Рагачове Iрына Макаранка распавяла пра адказнасць непаўнагадовых па асобных артыкулах крымінальнага кодэксу і кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Сястра Малгажата Шушкевіч MC прапанавала сабраным разважанне на тэму: «Паклiканыя да святасці».

Сустрэча стала выдатнай магчымасцю падзяліцца верай з іншымі і, напэўна, навучыцца чамусьці новаму, змянiцца ў лепшы бок.

Моладзь удзячная ўсім тым, хто якім-небудзь чынам паўдзельнічаў у арганізацыі сустрэчы, а асабліва ксяндзам палатынам і сёстрам палатынкам, дзякуючы якім, спадзяюцца маладыя вернікі, гэты час застанецца ў iх памяці i сэрцах.

 

Абноўлена 15.01.2020 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.