Пошук

13.01.2020 10:59   Тэкст і фота: Парафiя Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста / Вк / Catholic.by

12 студзеня дзеці з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку наведалі сацыяльны прытулак у сваім горадзе, каб падзяліцца са сваімі аднагодкамі радасцю Божага Нараджэння.

На парафіяльнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Вк відаць, што свята Хросту Пана стала ў наваполацкім сацыяльным прытулку асаблівым святочным днём, напоўненым радасцю і цеплынёю маленькіх сэрцаў.

Касцёльныя дзеці і падапечныя прытулку прадэманстравалі адно аднаму свае артыстычныя здольнасці. Акрамя таго, былі гульні, танцы і размовы за супольным сталом. Праведзены разам час праляцеў вельмі хутка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.