Пошук

10.01.2020 11:49   Тэкст: Святлана Жылевіч / Фота: Аляксей Жылевіч / Waladarka.by / Catholic.by

8 студзеня ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Пятра Машэрава прайшоў конкурс жывых батлеек — калядных сцэнак у выкананні дзяцей і моладзі.

Як паведаміў сайт санктуарыя Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе Waladarka.by, першае месца сярод васьмі ўдзельнікаў сёлета занялі маленькія акторы з браслаўскай парафіі.

Дзеці пад кіраўніцтвам Алены Каспаровіч і сястры Ірыны Папакуль SJE падрыхтавалі спектакль «Ключы ад Брамы Неба».

Па выніках выступаў журы прысудзіла браслаўскай парафіі першае месца, а Максім Кезік за ролю Цара быў адзначаны дыпломам за выканаўчае майстэрства.

Пастаноўку, якая перамагла на дыяцэзіяльным конкурсе, вернікі браслаўскай парафіі мелі магчымасць убачыць першымі.

Артыстызм дзяцей і глыбокі сэнс спектакля не пакінулі абыякавымі браслаўчан і закранулі сэрцы членаў журы.

Конкурс батлеек з’яўляецца не столькі спаборніцтвам, колькі праслаўленнем нованароджанага Збаўцы і дапамагае глыбей перажыць сэнс збаўчых святаў Уцелаўлення Божага Слова.

Абноўлена 10.01.2020 16:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця