Пошук

08.01.2020 16:33   Тэкст і фота: Алена Захарэвіч / Catholic.by

Падчас святочных канікул пры гатаўскай парафіі святога Міхала Арханёла пад патранажам ксяндзоў міхалітаў дзейнічае дзіцячы лагер «Анёльскія канікулы». Тут, каб адпачыць і правесці час з сябрамі, сабраліся дзеці і моладзь з мінскага мікрараёна Лошыца, аграгарадкоў Гатава і Міханавічы.

7 студзеня пад кіраўніцтвам кс. Аляксандра Ашмянчука CSMA і сясцёр законных дзеці і моладзь арганізавалі калядкі. Маладыя вернікі прадставілі Юзафа, Марыю і Дзіцятка Езуса. Святую Сям’ю суправаджалі анёлы, каралі, пастух з авечкамі, вослік.

Вясёлыя песні, якія праслаўлялі нованароджанага Хрыста і Яго Маці, загучалі на вуліцах аграгарадка і ў дамах вернікаў.

Дзеці неслі радасную вестку і выказвалі святочныя пажаданні як католікам, так і праваслаўным. Таксама яны наведалі хворых парафіянаў, несучы ім надзею на хутчэйшае аздараўленне.

Людзі шчыра дзякавалі юным калядоўшчыкам і адорвалі іх цукеркамі і рознымі прысмакамі.

 

Абноўлена 08.01.2020 20:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.