Пошук

09.01.2020 11:58   Тэкст і фота: Сястра Гэлена Драбіновіч CSFN / Catholic.by

Хоць на канікулах няма заняткаў па катэхезе, аднак гэты час можна плённа выкарыстаць для інтэграцыі дзяцей і моладзі ў жыццё Касцёла і парафіяльнай супольнасці.

Другі дзень Новага года стаў для дзяцей і моладзі з навагрудскай парафіі святога Міхала Арханёла днём актыўнага адпачынку, які яны правялі разам са сваімі душпастырамі ў Лідзе.

У мясцовым лядовым палацы разам са сваімі выхаванцамі абулі канькі і выйшлі на лёд ксёндз пробашч Юрый Жэгарын і катэхетка сястра Гэлена Драбіновіч, назарэтанка. Для некаторых катанне на каньках было першым незабыўным досведам: праўда, крыху балючым. Але спроба дала добрыя вынікі! Пасля катання асабліва смачнай падалася піца, якую ўсе елі з вялікім апетытам.

На наступны дзень ужо дома, у парафіяльнай канферэнц-зале, адбыўся калядны баль-маскарад, у якім ўзялі ўдзел з паўсотні дзетак. Маленькія ўдзельнікі, якія прыйшлі са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі, былі апрануты ў маскарадныя касцюмы. Многія падрыхтавалі вершы на святочную тэматыку і паўдзельнічалі ў конкурсе.

За актыўны ўдзел у паасобных пунктах праграмы і конкурсах кожны атрымаў нейкі сюрпрыз. На заканчэнне святочнай сустрэчы ўсе маленькія ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.

Як паказвае практыка, выезды на актыўны адпачынак і дзіцячыя ранішнікі пры касцёле спрыяюць большай інтэграцыі парафіяльнай супольнасці.

Яны дапамагаюць не змарнаваць часу канікул, прысвяціўшы яго разнастайным цікавым формам душпастырства дзяцей і моладзі.

 

Абноўлена 09.01.2020 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа