Пошук

30.12.2019 13:18   Тэкст: Кс. Дзмітры Прыступа SCJ / Catholic.by

Згодна са штогадовай традыцыяй, 26–27 снежня ў Паставах адбылася сустрэча святароў сарцанаў, якія служаць на Беларусі.

У сустрэчы ўзялі ўдзел святары з Гродна, Шаркаўшчыны, Варапаева, Пастаў, Ляхавіч — агулам 11 святароў і два семінарысты сарцанскай супольнасці ў нашай краіне.

Сустрэча ўключала разважанне над мінулым годам, над тым, як адбывалася служэнне святароў у 2019 годзе, і накрэсліванне новых мэтаў на 2020 год.

Сарцанскае братэрства, як і калядны настрой, адчулі таксама парафіяне Пастаўшчыны, якія мелі магчымасць удзельнічаць у найгалоўнейшым пункце сустрэчы — Эўхарыстыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа