Пошук

24.12.2019 13:38   Тэкст і фота: Арцём Кір'янаў / Catholic.by

19 снежня супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску сабралася на традыцыйную аплаткавую сустрэчу.

Падобныя сустрэчы сталі ўжо традыцыйнымі напярэдадні выезду семінарыстаў на калядныя канікулы ў родныя парафіі. Сёлета перадкалядная вечарына сабрала фарматараў, выкладчыкаў, працаўнікоў і сяброў семінарыі.

Сустрэча пачалася святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

У гаміліі ардынарый засяродзіўся на паняцці святасці і на прыкладзе Слугі Божага Аляксандра Зянкевіча, даваеннага выпускніка пінскай Alma Mater, паказаў, што дасягненне святасці магчымае для кожнага.

Пасля супольнай Эўхарыстыі госці паслухалі Евангелле аб Нараджэнні Езуса Хрыста і падзяліліся аплаткай, выказаўшы ўзаемныя пажаданні.

На заканчэнне сустрэчы біскуп Дзям’янка выказаў падзяку фарматарам і працаўнікам семінарыі за нялёгкі труд выхавання студэнтаў, падтрымку і павагу. Семінарыстам жа іерарх пажадаў плённага перажывання святаў Божага Нараджэння і сіл для служэння ў родных парафіях падчас канікул, а таксама ўдзяліў усім прысутным пастырскае благаслаўленне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця