22 снежня дзеці з парафіі святога Міхала Арханёла ў аграгарадку Гатава пасля святой Імшы прадставілі святочную сцэнку.
У ёй маленькія акцёры прадставілі падзеі той незвычайнай ночы, калі ў далёкім Бэтлееме нарадзіўся Езус, Збаўца свету.
Пасля сцэнкі да дзяцей завітаў чаканы і горача імі любімы госць — святы Мікалай з падарункамі.
Калі касцёл поўніцца радаснымі дзіцячымі ўсмешкамі, гэта значыць, што чароўнае свята Калядаў ужо пачалося.