Пошук

13.12.2019 17:37   Catholic.by

З’явіўся пераклад на беларускую мову Апостальскага ліста папы Францішка Admirabile signum, які быў абнародаваны 1 снежня. У ім Святы Айцец разважае пра прыгожую традыцыю бэтлеемскіх ясляў у Каталіцкім Касцёле.

У гэтым дакуменце, які пачынаецца словамі «цудоўны знак», Святы Айцец піша, што «праз сузіранне сцэны Божага Нараджэння мы запрошаныя да духоўнага падарожжа, прывабленыя пакораю таго, хто стаўся чалавекам, каб сустрэць кожнага чалавека».

Папа Францішак заклікае нас да ўсталявання стаенкі ў нашых дамах і грамадскіх месцах, каб «па-новаму перажыць гісторыю, якая адбылася ў Бэтлееме».

«Зразумела, Евангелле заўсёды будзе заставацца крыніцай для разумення і разважання над той падзеяй. Аднак прадстаўленне яе ў стаенцы дапамагае ўявіць сцэну, абуджае пачуцці, заахвочвае стаць удзельнікамі гісторыі збаўлення, сучаснікамі падзеі, якая жыве і з’яўляецца актуальнай у розных гістарычных і культурных кантэкстах», — адзначае Пантыфік.

Асобную часту дакумента Святы Айцец прысвячае разважанням над рознымі элементамі бэтлеемскіх ясляў, каб зразумець іх глыбокае значэнне. Папа піша: «Пачынаючы з дзяцінства, а пасля на кожным этапе нашага жыцця, яны вучаць нас сузіраць Езуса, адчуваць Божую любоў да нас, адчуваць і верыць, што Бог з намі, а мы з Ім, усе як дзеці і браты дзякуючы гэтаму Дзіцяці, Сыну Бога і Дзевы Марыі».

Пераклад дакумента на беларускую мову здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і
афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

Тэкст дакумента тут >>>

Абноўлена 13.12.2019 19:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця