Пошук

05.12.2019 10:53   Тэкст: Андрэй Юхнік / Фота: Павел Леановіч / Catholic.by

4 снежня новапрэзбітэр ксёндз Віталь Валюк, які 16 лістапада прыняў сакрамэнт пасвячэння, цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

На святой Імшы сабраліся выхавацелі і выкладчыкі семінарыі, дыяканы, якія разам з новапрэзбітэрам прынялі пасвячэнне дыяканату, і будучыя святары — семінарысты. Божае слова падчас Эўхарыстыі прамовіў дыякан Томаш Мікалайчык.

Цэлебраваць прыміцыю ў капліцы роднай Alma Mater — гэта не толькі прыгожая традыцыя, але таксама выраз падзякі Богу і супольнасці, дзе праходзіла фармацыя і адбывалася падрыхтоўка да працы на жніве Пана.

Ксёндз Віталь Валюк выказаў словы шчырай падзякі за запрашэнне цэлебраваць Эўхарыстыю ў семінарыйнай капліцы і за плённа праведзены ў сценах семінарыі час.

Рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз Віталь Вайцяхоўскі са свайго боку адзначыў:

«Прыміцыйная Імша — гэта радасць для ўсёй семінарыйнай супольнасці, а таксама ўзор той мэты, да якой імкнецца кожны семінарыст».

На заканчэнне святой Імшы ксёндз Віталь Валюк удзяліў усім прысутным спецыяльнае прыміцыйнае благаслаўленне як заруку шчодрых Божых ласкаў, неабходных як на шляху падрыхтоўкі да святарства, так і ў святарскім жыцці.

Абноўлена 05.12.2019 12:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа