«Малітва вернікаў» з’яўляецца літургічнай кнігай Рыма-каталіцкага Касцёла і змяшчае заклікі малітвы вернікаў, якая чытаецца падчас св. Імшы ў розныя перыяды літургічнага года, а таксама ў розныя ўспаміны, святы і ўрачыстасці.
2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае, падрыхтавана Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалена Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Да друку выданне падрыхтавана ў выдавецтве Pro Christo.

Адметнасцю гэтага выдання з’яўляюцца ўступы да літургіі дня пры цэлебрацыі св. Імшы ў гонар святых. У кнігу дададзены таксама новыя святы і ўспаміны святых, уключаныя ў Агульны рымскі каляндар і ва Уласны каляндар дыяцэзій на Беларусі. Дадзеная кніга адрасавана ўсім парафіяльным і манаскім супольнасцям усіх дыяцэзій на Беларусі.

Каардынатарам распаўсюджвання «Малітвы вернікаў» (Мінск, 2019) у дыяцэзіях Беларусі з’яўляецца Секцыя па перакладзе. Замову на атрыманне кніг можна падаць на e-mail: sekcyja@gmail.com