Пошук

22.11.2019 19:47   Catholic.by

22 лістапада ў Вільні падчас цырымоніі дзяржаўнага перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага хор з Чырвонага касцёла праспяваў Марыйную антыфону ў Вострай Браме.

Пахавальная працэсія з трунамі, у якіх знаходзяцца парэшткі ўдзельнікаў вызвольнага паўстання 1863–1864 гг., па дарозе на могілкі Роса зрабіла кароткі малітоўны прыпынак каля Вострай Брамы.

Тут перад цудатворным абразом Маці Міласэрнасці прагучаў спеў Марыйнай антыфоны «Тваёй абароне аддаемся, святая Багародзіца» на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

Па-польску і па-беларуску малітву заспяваў хор з мінскай парафіі святога Сымона і святой Алены — Чырвонага касцёла.

Абноўлена 22.11.2019 21:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.