Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 12 лістапада 2019 года Яго Святасць папа Францішак прызначыў Яго Эксцэленцыю Габара Пінтэра, тытулярнага арцыбіскупа Велбужцкага (Velebusdiensis), Апостальскім Нунцыем у Гандурасе.
З 13 мая 2016 года арцыбіскуп Габар Пінтэр з’яўляецца Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь і працягне сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года.