Студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне запісалі спеў, напісаны ксяндзом Тадэвушам Крыштопікам, у якім заклікаюць суайчыннікаў да духоўнага абуджэння і ўсведамлення сваёй місіі ў свеце.
Французскі пісьменнік Віктор Гюго казаў, што музыка перадае тое, чаго мы не можам вымавіць вуснамі і тое, аб чым немагчыма маўчаць.
«Беларусь, Беларусь!» — музычны твор, які напісаў каталіцкі святар Тадэвуш Крыштопік.
Выконваючы яго, студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне разам з аўтарам хацелі выказаць невымоўную ўдзячнасць Богу і сваім продкам за атрыманую хрысціянскую спадчыну, за «край Богам даны нам сярод народаў».
Эпіграфам да твору сталі словы Езуса з Евангелля паводле Мацвея: «Ерузалем, Ерузалем! <…> Колькі разоў Я хацеў сабраць дзяцей тваіх, як птушка збірае пад крыламі птушанят сваіх…» (пар. Мц 23, 37).
«Беларусь, Беларусь!» — гэта спеў-заклік, які схіляе чалавека нанава адкрыць уласную тоеснасць і адчуванне прыналежнасці да лёсу сваёй краіны.
«Беларусь, Беларусь!» — гэта спеў-гімн, прасякнуты глыбокім прагненнем захаваць веру ў сэрцах і вернасць Евангеллю, нягледзячы на праявы атэізму, маральнай разбэшчанасці, скажэння непахісных асноваў хрысціянскага светапогляду ў сучасным свеце.
Семінарысты прапануюць спяваць яго разам, каб абудзіць суайчыннікаў ад духоўнага сну і прымусіць іх задумацца пра вечныя каштоўнасці.
Тэкст і ноты спеву «Беларусь, Беларусь!» у фармаце pdf: