Пошук

22.10.2019 10:32   Фота: Кс. Юрый Пракапюк / Вк / Catholic.by

21 кастрычніка, у 105-ю гадавіну нараджэння першага і адзінага кардынала ў сучаснай гісторыі Беларусі, у пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі маліліся аб вечным жыцці для яго.

Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў ксёндз Андрэй Рылка, рэктар адроджанай кардыналам Свёнткам духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага і канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі.

Гамілію прамовіў духоўны айцец семінарыі Аркадзь Куляха OCD, які блізка ведаў кардынала.

У Эўхарыстыі бралі ўдзел выкладчыкі і выхаваўцы семінарыі ў Пінску, а таксама вернікі катэдральнай парафіі.

Цэлебрацыя завяршылася супольнаю малітваю ў крыпце галоўнай святыні Пінскай дыяцэзіі, дзе пахаваны Сведка веры і вялікі пастыр кардынал Казімір Свёнтэк, памяць пра якога жыве ў сэрцах удзячных вернікаў і яго духоўных нашчадкаў.

Уваход у крыпту знаходзіцца з боку вуліцы горада на Піне, якая носіць імя Казіміра Свёнтка.

Абноўлена 22.10.2019 13:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа