Пошук

16.10.2019 10:28   Паводле: Ірына Шнітоўская / naracz.by / Catholic.by

21 кастрычніка спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння першага і адзінага ў сучаснай гісторыі Беларусі кардынала Казіміра Свёнтка. З гэтай нагоды адбываюцца памятныя мерапрыемствы ў яго гонар.

У нядзелю 13 кастрычніка ў Пінску завяршылася акцыя «Кветкі для кардынала», якая стартавала на другім канцы нашай краіны, у Нарачы. Дзеці, чые бацькі паходзяць з нарачанскай парафіі, усклалі кветкі ў крыпце пінскага катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе пахаваны Казімір Свёнтэк.

Фота Ірыны Школінай.

У панядзелак 21 кастрычніка ў касцёле святога Апостала Андрэя ў Нарачы (Мядзельскі дэканат) у 17.45 адбудзецца незвычайны Ружанец.

Разважанні да гэтай ружанцовай малітвы, тэма якой — Маці Міласэрнасці — сугучная з біскупскім дэвізам кардынала Свёнтка, складзеныя паводле духоўнай спадчыны гэтага нязломнага Сведкі веры.

Пасля Ружанца адбудзецца святая Імша за святой памяці Казіміра Свёнтка.

Ксёндз Казімір Свёнтэк каля вогнішча ў лесе. Фота з архіву Юрыя Гарулёва.

Не застаецца ў баку ад святкавання і моладзь.

Спецыяльна да 105-й гадавіны з дня нараджэння кардынала юнакі і дзяўчаты рыхтуюць інтэрактыўны літаратурна-музычны праект «Жыццё, як катэхізіс».

Пакуль здымаюцца апошнія кадры гэтага інтэрактыўнага праекта, прапануем вашай увазе трэйлер гэтай моладзевай ініцыятывы.

Абноўлена 16.10.2019 12:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.