26 верасня ў Люблiнскiм каталiцкiм унiверсiтэце (Польшча) ксёндз Юрый Бяганскi, кусташ санктуарыя Мацi Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, абаранiў доктарскую дысертацыю.
Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Іnstagram кс. Юрый Марціновіч, прэс-сакратар Гродзенскай курыі.
Тэмай навуковага доследу ксяндза Бяганскага стала «Літургічная рэформа i аднаўленне на тэрыторыi Гродзенскай дыяцэзii пасля Другога Ватыканскага Сабору».