Пошук

21.09.2019 10:00   Catholic.by

Апостальскае благаслаўленне ад Святога Айца можна атрымаць ужо цяпер. Для гэтага не трэба ехаць у Рым: дастаткова аформіць электронную заяўку на нашым партале.

Апостальскае благаслаўленне ад імя Папы выдае афіцыйнае прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Беларусі — Апостальская Нунцыятура. Распаўсюджванне адпаведных дыпломаў даручана Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў.

Атрымаць Апостальскае благаслаўленне можна з наступных нагодаў:

  • Хрост
  • Першая Камунія
  • Канфірмацыя
  • Сакрамэнт сужэнства
  • Прэзбітэрскае пасвячэнне
  • Пасвячэнне ў сталы дыяканат
  • Прынясенне манаскіх абяцанняў
  • Кансэкрацыя ў дзявоцтве ў свеце
  • Гадавіна сакрамэнту сужэнства
  • Гадавіна прэзбітэрскага пасвячэння
  • Гадавіна манаскіх абяцанняў
  • Юбілей / дзень народзінаў
  • Пасвячэнне касцёла / гадавіна пасвячэння касцёла
  • Заснаванне ўстановы або арганізацыі / гадавіна заснавання ўстановы або арганізацыі
  • Іншая нагода

 

Апостальскае благаслаўленне можа быць удзелена як асобе, так і сям’і, а таксама парафіяльнай, манаскай ці іншай касцёльнай супольнасці або той ці іншай установе.

Абавязковай умовай для атрымання Апостальскага благаслаўлення для сужэнства ці сям’і з’яўляецца пісьмовая даведка ад ксяндза пробашча аб сакрамэнтальным сужэнстве, якую належыць выслаць па пошце на адрас:
вул. Гарадзецкая 22-152, г. Мінск, 220125.

Фармуляр даведкі аб сакрамэнтальным сужэнстве можна спампаваць тут >>>

Для атрымання Апостальскага благаслаўлення неабходна падаць электронную заяўку на сайце bless.catholic.by, пасля чаго з вамі звяжацца адміністратар для ўдакладнення інфармацыі і ўмоваў.

Сярэдні тэрмін выканання складае 14 працоўных дзён.

Дыплом афармляецца пасля пакрыцця адміністрацыйных выдаткаў у выглядзе добраахвотнага ахвяравання.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа