Пошук

28.08.2019 20:24   Паводле: msj.by / Catholic.by
Фота: msj.by

З 23 па 25 жніўня ў навагрудскім касцёле св. Міхала Арханёла адбыліся рэкалекцыі для мужчын. На іх сабраліся 27 чалавек з Гродна, Навагрудка, Ліды, Мінска, а таксама ўдзельнікі руху «Mужчыны святога Юзафа» ў Польшчы.

Як паведамляе інтэрнэт-старонка руху «Mужчыны святога Юзафа», для жадаючых былі арганізаваны экскурсіі па касцёлах Перамянення Пана і св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Таксама ўдзельнікі наведалі месца расстрэлу навагрудскіх сясцёр-мучаніц.

Рэкалекцыі праходзілі пад назвай «Эўхарыстыя ў маім жыцці. “Гэта чыніце на Маю памяць”». З канферэнцыямі выступаў пробашч парафіі св. Міхала Арханёла кс. Юрый Жэгарын.

У першай канферэнцыі святар засяродзіў увагу на сувязі Эўхарыстыі і Пасхі, на тым, чым для вернікаў з’яўляецца літургія, пра што яна нагадвае, як належыць перажываць святую Імшу.

«Калі ізраільцяне святкавалі Пасху і збіраліся ўсёй сям’ёй, то былі ўпэўнены, што вяртаюцца да моманту зыходу з Егіпта, — адзначыў кс. Юрый Жэгарын. — Тое ж самае, як калі б яны ўдзельнічалі ў тым зыходзе з Егіпта, станавіліся рэальнымі ўдзельнікамі тых падзей. (…)

І калі чалавек забываў пра гэты самы важны момант, азначала, што ён аўтаматычна вяртаўся ў егіпецкі палон, хаця фізічна мог быць на тэрыторыі Ізраэля, але ментальна знаходзіўся ў няволі.

Аналагічна Езус, кажучы: “Гэта чыніце на Маю памяць”, хацеў сказаць: “Саўдзельнічайце, будзьце канкрэтнымі ўдзельнікамі гэтай Пасхі”».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа