Пошук

26.08.2019 08:08   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

Ксёндз Яўген Вінтоў, які 24 жніўня прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне, прызначаны вікарыем у сталічную парафію св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл).

Такое рашэнне прыняў Мірапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўдзяліў кс. Яўгену прэзбітэрскае пасвячэнне.

Парафія св. Сымона і св. Алены ў Мінску з’яўляецца адной з найбольшых каталіцкіх супольнасцяў у сталіцы. Штодзённа там цэлебруецца шэсць святых Імшаў, у нядзелі і ўрачыстасці — восем.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа