Пошук

23.08.2019 11:33   Паводле: Кс. Юрый Марціновіч / Grodnensis.by

18 жніўня санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях стаў месцам сустрэчы велапілігрымаў з Ліды, Іўя, а таксама іншых мясцін Гродзенскай дыяцэзіі.

Як паведамляе сайт Grodnensis.by, усіх, хто ў гэты дзень прыехаў у Тракелі на ровары, прывітаў кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі, які быў ініцыятарам таго, каб кожны год у жніўні гэтае святое месца наведвалі велапілігрымы.

У інтэнцыі ўсіх велапілігрымаў кусташ цэлебраваў у гэты дзень святую Імшу. Святар падзякаваў пілігрымам за іх прыбыццё ў Тракелі, якое з’яўляецца сведчаннем веры і формай яе абвяшчэння іншым людзям.

Падчас сустрэчы адбыўся конкурс «Лепшы велапілігрым 2019», а таксама прайшлі віктарыны на веданне Бібліі і гісторыі тракельскага санктуарыя.

На заканчэнне адбылося благаслаўленне ровараў і пілігрымаў на зваротны шлях, якое ўдзяліў кс. Юрый Бяганскі.

Абноўлена 23.08.2019 11:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця