З 6 па 12 жнiўня ў кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) у Навагрудку праходзілі рэкалекцыі для сем’яў.
Як паведаміў партал Grodnensis.by, на духоўныя практыкаванні «сямейнага тыпу» сабраліся сужэнцы разам са сваімі дзецьмі з Гродна, Ліды, Смаргоні i іншых месцаў нашай краіны, дзе дзейнічае Асацыяцыя Святой Сям’і.
Усіх удзельнікаў разам было 74 чалавекі, наймалодшаму ўдзельніку рэкалекцый было 2 месяцы.
Духоўныя практыкаванні праводзілі кс. Міхалай Ціхановіч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія), і сёстры назарэтанкі.
У гэтым годзе Асацыяцыя Святой Сям’і з Назарэта пры Кангрэгацыi сясцёр назарэтанак адзначае 10-годдзе сваёй дзейнасці ў нашай краіне.