Пошук

30.07.2019 11:46   Тэкст: кс. Артур Малафей / Фота: Таццяна Карпович / Catholic.by

У ліпені ў Варшаве адбылася 31-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. Сёлета Парафіяда сабрала паўтары тысячы ўдзельнікаў з сямі краін: Польшчы, Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Германіі, Украіны. З Гродзенскай дыяцэзіі ў ёй удзельнічалі каманды з 13 парафій.

Праект Парафіяда заснаваны на старагрэчаскай трыядзе «святыня — стадыён — тэатр».

Акрамя спаборніцтваў, прысутныя маглі ўдзельнічаць у святой Імшы, штодзённай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, ранішніх і вячэрніх малітвах. Больш за тысячу чалавек на працягу тыдня, калі праходзіла Парафіяда, прынялі ўдзел у экскурсіях.

На заканчэнне Парафіяды адбылася святая Імша ў варшаўскім касцёле Божага Провіду. Пасля яе ўсе ўдзельнікі наведалі месца пахавання заснавальніка Парафіяды айца Юзафа Ёньца, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.

Футбольная каманда гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) заняла на Парафіядзе першае месца. У футбольных спаборніцтвах удзельнічалі 13 каманд, катэгорыя 2003-2005 гады нараджэння.

Агульныя вынікі парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці на Парафіядзе:

  • 1-е месца — футбол (катэгорыя 2003-2005 гг.)
  • 2-е месца — баскетбол (катэгорыя 2003-2005 гг.)
  • 1-е месца — бадмінтон — Валерый Сяўрук (катэгорыя 2003-2005 гг.)
  • 1-е месца — плаванне, вольны стыль — Даніэль Якімчык (катэгорыя 2003-2005 гг.)
  • 2-е месца — плаванне, класічны стыль — Даніэль Якімчык (катэгорыя 2003-2005 гг.)
  • 2-е месца — шашкі — Віялета Каляндовіч (катэгорыя 2000-2002 гг.)
  • 3-е месца — шахматы — Віялета Каляндовіч (катэгорыя 2000-2002 гг.)
  • 3-е месца — конкурс рэлігійнай песні — Віялета Каляндовіч (катэгорыя 2000-2002 гг.)
  • 1-е месца — шахматы — Вераніка Жыгуліч (катэгорыя 2000-2002 гг.)
  • 1-е месца — шашкі — Вераніка Жыгуліч (катэгорыя 2000-2002 гг.)
  • 2-е месца — шахматы — Вікторыя Купчэўская (катэгорыя 2003-2005 гг.)

Яшчэ адной падзеяй для большасці парафій-удзельніц была магчымасць адпачыць на працягу двух тыдняў у парафіядным летніку.

Для гродзенскіх парафій Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці і Адшукання Святога Крыжа, парафій у Слоніме, Мастах і Росі летнік прайшоў над Балтыйскім морам у Лэбе. У праграме былі штодзённая Імша, ранішнія і вячэрнія малітвы, пейнтбол, наведванне музея васковых фігур, экскурсія па горадзе, рэйс па моры і іншае.

Удзельнікі парафіяднага летніку выказваюць падзяку Таварыству Парафіяды св. Юзафа Каласанса ў Варшаве.

Абноўлена 30.07.2019 15:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.