Пошук

10.07.2019 17:10   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр павіншаваў ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка, пробашча парафіі св. Сымона і св. Алены ў Мінску, з 70-гадовым юбілеем, які святар адзначаў 8 ліпеня.

«Шаноўны ксёндз Уладзіслаў!

Сардэчна віншую Вас з цудоўным юбілеем — 70 год з дня нараджэння — і дзякую Пану за дар Вашай прысутнасці, дзейснай і сціплай, не толькі ў Касцёле ў Мінску, але і ва ўсёй Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.

«Дзякую Богу за Ваш энтузіязм і, магу сказаць, унікальнае, гарачае прысвячэнне справе абвяшчэння Евангелля і радасці жыцця ўсім людзям.

З гэтай любові і ахвярнасці вынікае Ваша нястомнае служэнне Касцёлу і яго мэтам: адданае пастырскае суправаджэнне, глыбокая малітва, незлічоныя падарожжы, навуковая і грамадская праца.

Уцелаўлёныя натхненні, здзейсненыя мары, рэалізаваныя справы — усё тое, што на першы погляд здавалася немагчымым, — гэта сведчанне Вашай моцнай веры і любові да Бога і асаблівага Божага паклікання»,— піша Апостальскі нунцый.

«Давяраю Вас у малітве, дарагі ксёндз Уладзіслаў, нашаму Пану. Няхай Ён працягвае весці і падтрымліваць Вас, няхай адорыць моцным здароўем і сваім супакоем у сэрцы», — дадае прадстаўнік папы Францішка.

Як мы ўжо паведамлялі раней, юбіляра павіншаваў таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Абноўлена 10.07.2019 17:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.