Пошук

03.07.2019 18:13   Тэкст: Ангеліна Гуд / Фота: Паліна Маісеева / Catholic.by

У Навагрудку 30 чэрвеня распачаўся першы агульнабеларускi летнi злёт «Божых каровак» — скаўцкага адгалінавання для дзяўчынак 8–11 гадоў.

Мерапрыемства аб’яднала ў адну вялiкyю сям’ю 34 дзяўчынкi, 6 шэфаў, колы «Божых каровак» з Iвянца, Гродна і Мінска.

«Божая кароўка» памятае аб паклiкaннi штодня несцi свету сапраўдную радасць. Кожны дзень у летніку насычаны чымсьцi адметным. Галоўнае — перажываць яго ў духу радасцi.

Сустрэча мае назву «Летнiк шчаслiвай мелодыi». Мэта — адкрыць, што кожная нота мае свой час i месца i толькi разам мы можам стварыць прыгожую мелодыю.

Панядзелак быў адметны пiлiгрымкай маленькіх удзельніц скаўцкага руху на месца расстрэлу 11 сясцёр назарэтанак. Па дарозе было некалькі прыпынкаў: для адпачынку i малiтвы, для школы спеваў, гiстарычнай даведкi.

Для кожнай дзяўчынкi самым важным момантам стала святая Iмша на месцы расстрэлу сясцёр назарэтанак. Захапляла цiшыня, лес, лагодны подых ветру, магчымасць быць на гэтым благаслаўлёным месцы. Яшчэ больш здзiвiў нечаканы лiвень, якi распачаўся падчас Iмшы. Як дзялiлicя самi дзяўчынкі, «дождж — гэта знак Божага благаслаўлення». Нягледзячы на ўсе невыгоды, вярталiся стомленыя, мокрыя, але шчаслiвыя!

Абноўлена 03.07.2019 22:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця