Пошук

02.07.2019 12:32   Паводле: orione.pl / Фота: orione.pl

29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, у капліцы Найсвяцейшай Тройцы ў Здуньскай-Волі (Польшча) дыякан Юрый Бондар FDP з Ганцавіч, які належыць да Кангрэгацыі Малой Справы Божага Провіду (арыяністы), прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне.

Як паведамляе інтэрнэт-старонка супольнасці арыяністаў, пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Влоцлаўскай дыяцэзіі Станіслаў Гэмбіцкі.

На святой Імшы прысутнічалі браты арыяністы на чале з правінцыяльным настаяцелем кс. Крыштафам Місем FDP, святары з Беларусі, родныя новапрэзбітэра і прадстаўнікі ўсёй арыянскай сям’і.

На заканчэнне правінцыяльны настаяцель выказаў біскупу Станіславу Гэмбіцкаму віншаванні з нагоды юбілею 50-годдзя святарства.

14 ліпеня ў 11.00 новапрэзбітэр Юрый Бондар будзе цэлебраваць прыміцыйную св. Імшу ў сваёй роднай парафіі ў Ганцавічах.

Абноўлена 02.07.2019 12:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа