Пошук

28.06.2019 14:26   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

27 чэрвеня, напярэдадні ўрачыстасці святых Пятра і Паўла, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбісуп Габар Пінтэр даў прыём з нагоды шостай гадавіны пантыфікату папы Францішка, на якім прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Беларусі і дыпламатычнага корпусу ў нашай краіне.

Са словам прывітання ад імя ўраду да прысутных звярнуўся намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка. У адказ на прамову Апостальскага нунцыя Габара Пінтэра прадстаўнік дзяржаўных уладаў адзначыў высокую ступень зацікаўленасці беларускага боку ў далейшым плённым развіцці адносінаў са Святым Пасадам, якія паспяхова працягваюцца ўжо больш за чвэрць стагоддзя.

«Мы высока цэнім намаганні папы Францыска, скіраваныя на ўмацаванне міжканфесійнай згоды, забеспячэнне паразумення паміж народамі. Нам блізкія ідэі яднання і згуртаванасці, да якіх звяртаецца папа Францыск, і якія ўвасаблялі на сваім шляху святыя апосталы Пётр і Павел», — падкрэсліў Алег Краўчанка.

Прадстаўнік беларускага знешнепалітычныга ведамства пры гэтым звярнуў увагу на аднолькавыя пазіцыі Беларусі і Святога Пасаду ў разуменні сацыяльнай справядлівасці і традыцыйных каштоўнасцяў. Пры гэтым Алег Краўчанка выказаў спадзяванне на далейшае развіццё супрацоўніцтва, якому ўласцівыя павага і давер. Пры гэтым намеснік міністра сказаў і такія знамянальныя словы:

«Чакаем кіраўніка Рыма-Каталіцкай Царквы з візітам у Рэспубліку Беларусь».

Выказаўшы на заканчэнне сваёй прамовы пажаданне моцнага здароўя папу Францішку, беларускі дыпламат пажадаў таксама ўсім прысутным міру, шчасця і дабрабыту.

Абноўлена 29.06.2019 22:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа