Пошук

25.06.2019 12:48   Паводле: Кс. Юрый Марціновіч / Grodnensis.by / Фота: Вікторыя Сідар

22 чэрвеня адбылася цырымонія заканчэння навучальнага года ў Тэалагічным каледжы імя святога Казіміра ў Гродне, у якой узяў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, іерарх узначаліў цэлебрацыю святой Імшы падзякі ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі, на якой сабраліся выкладчыкі і навучэнцы тэалагічнага каледжа.

У прамоўленай гаміліі біскуп адзначыў, што вучоба ў каледжы — цудоўная нагода, каб глыбей пазнаваць праўды хрысціянскай веры. Менавіта гэтаму служаць заняткі ў каледжы.

Біскуп Юзаф Станеўскі выказаў пажаданне, каб навучэнцаў, якія будуць імкнуцца пашыраць свае веды пра Бога, з кожным годам станаваілася ўсё больш; каб маладыя і старэйшыя людзі паглыблялі сваю веру, а пасля дзяліліся ёю з іншымі.

Пасля святой Імшы тыя, хто вучыўся на катэхетычных курсах пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі, атрымалі дыпломы аб заканчэнні вучобы. Дзесяць новых выпускнікоў атрымалі дыпломы, якія пацвярджаюць, што яны скончылі трохгадовае навучанне ў гэтай каталіцкай навучальнай установе.

Біскуп Юзаф Станеўскі пажадаў усім навучэнцам і выкладчыкам, каб распачатыя канікулы сталі нагодай дзяліцца Богам з кожным, каго яны сустрэнуць на сваім шляху.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа