Пошук

24.06.2019 12:29   Тэкст: Кс. Юрый Дрозд / Фота: Брат Корнэль Консэк SVD / Catholic.by

23 чэрвеня больш за тысячу вернікаў узялі ўдзел у Эўхарыстычнай працэсіі ў Баранавічах з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, што адзначалася ў мінулы чацвер.

Як і ў большасці месцах Беларусі, у Баранавічах святочная працэсія Божага Цела была перанесена на нядзелю, каб як мага больш шанавальнікаў Хрыста ў Эўхарыстыі маглі ўзяць у ёй удзел.

Распачалася яна ранішняю святою Імшою ў найстарэйшым у горадзе касцёле Узвышэння Святога Крыжа.

Урачыстую Эўхарыстыю цэлебравалі святары горада на чале з дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі Казімірам Велікасельцам, які сёлета адзначае 25-годдзе біскупскага служэння і 35-годдзе святарства.

У прамоўленым Божым слове іерарх-юбіляр як заўсёды палымяна і пранікнёна казаў пра адвечныя Божыя праўды, яскрава ілюструючы іх прыкладамі з сучаснага жыцця.

Пасля святой Імшы біскуп, святары і вернікі з усіх баранавіцкіх парафій вырушылі ў працэсіі да санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Спяваючы рэлігійныя песні і молячыся каля загадзя падрыхтаваных традыцыйных алтароў, удзельнікі ўрачыстасці сведчылі аб сваёй веры і прасілі ў Бога патрэбныя ласкі для ўсіх жыхароў горада і краіны.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа