Пошук

18.06.2019 16:46   Тэкст і фота: а. Яўген Голуб OFMConv / Catholic.by

15 чэрвеня католікі Івянца адзначалі адпустовую ўрачыстасць св. Антонія Падуанскага ў парафіі св. Міхала Арханёла, дзе працуюць францішкане.

Акрамя святкавання ўспаміну так блізкага івянчанам святога з Падуі, адметнасцю ўрачыстасці стала святкаванне юбілею 25-годдзя святарства пробашча парафіі айца Леха Баханэка OFMConv.

Падчас святой Імшы юбіляра віншавалі яго сабраты з Ордэну францішканаў, святары на чале з кс. канонікам Дзмітрыем Барылам, які ўзначаліў гэтую Эўхарыстыю, а таксама парафіяне Івянца і ваколіц, якім ужо 19 гадоў рупліва служыць айцец Лех.

 

Аднаўленне кляштара і касцёла св. Міхала Арханёла, заснаванне «Музычнай майстэрні» і скаўцкага руху ў Івянцы, шматлікія душпастырскія і будаўнічыя праекты — толькі некаторыя ініцыятывы, якія з’яўляюцца плёнам дзейнасці францішканіна, якога каталіцкая Беларусь пазнае па невычарпальнаму крэатыву і босым нават узімку нагам.

Браты-францішкане і вернікі жадаюць яму: няхай добры Бог дадае сілаў і ідэй, а Беззаганная апякуецца!

Абноўлена 18.06.2019 17:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.