Пошук

06.06.2019 09:39   Паводле: Grodnensis.by
Фота Яна Хведчына / rgazeta.by

12 чэрвеня з Гродна ўпершыню вырушыць пешая пілігрымка на адпустовыя ўрачыстасці ў гонар св. Антонія Падуанскага ў Адэльск — на малую радзіму арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, пілігрымы выйдуць з гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанка).

ПРАГРАМА

12 чэрвеня

10.00 — выхад пілігрымаў (капліца ў Альшанцы)
19.00 — прыбыццё ў Адэльск
22.00 — святая Імша ў вігілію і начное чуванне

13 чэрвеня

12.00 — урачыстая адпустовая святая Імша

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць па тэлефоне:

+375 33 373 47 77

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа