
1 чэрвеня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў аграгарадку Фашчаўка Шклоўскага раёна (Магілёўскі дэканат) адбудзецца парафіяльны адпуст.
З гэтай нагоды цэлебрацыю св. Імшы ў Фашчаўцы ўзначаліць Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобл. біскуп Аляксандр Яшэўскі.
Пачатак а 13-й гадзіне.
Адрас: вул. Шасэйная, 58.
Пробашч фашчаўскай парафіі кс. Аляксандр Шупенька шчыра запрашае ўсіх шанавальнікаў Маці Божай падзяліць з нешматлікімі, але руплівымі і дружнымі мясцовымі вернікамі радасць парафіяльнай урачыстасці.