Працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска пройдзе 1 чэрвеня.
Як паведамляе партал Catholicnews.by, урачыстасць на ўшанаванне Цела Пана распачнецца а 11-й гадзіне святой Імшой у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага (вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28).
Пасля Імшы эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі Віцебска ў кірунку касцёла Святога Духа.
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч запрашае вернікаў з усёй дыяцэзіі ўзяць удзел у працэсіі, каб такім чынам даць публічнае сведчанне сваёй веры.
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца сёлета 20 чэрвеня.